27 красавiка 2024, Субота, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі рэкорд: 120 тысяч турухтанаў на Тураўскім лузе

2
Еўрапейскі рэкорд: 120 тысяч турухтанаў на Тураўскім лузе

Унікальныя кадры збору птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Тураўскі луг пацвердзіў званне самага важнага ў Еўропе міграцыйнага прыпынку ахоўнага віду птушак, паведамілі прадстаўнікі арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Нягледзячы на халоднае надвор'е, міграцыя птушак ідзе поўным ходам, што дазволіла на днях паставіць рэкорд. 17 красавіка на Тураўскім лузе было адзначана 120 тысяч турухтанаў, піша tut.by.

На падлікі арнітолагаў з Нацыянальнай акадэміі навук, гэта рэкордная колькасць птушак гэтага віду за 20 гадоў (назіранні ў Тураве вядуцца з 1997 года). Больш за тое, гэта рэкорд не толькі ў маштабах Беларусі. Тураўскі луг стаў самым буйным месцам міграцыйных збораў турухтанаў падчас вясновага пралёту ў Еўропе.

Цяпер у свеце засталося ўсяго 2,5 мільёна птушак гэтага віду. У Беларусі турухтаны занесеныя ў Чырвоную кнігу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках