27 красавiка 2024, Субота, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Zara зноў шукае дырэктара крамы ў Менску

4
Zara зноў шукае дырэктара крамы ў Менску
ФОТА: AFP

Навіны пра прыход Zara ў Менск з'яўляюцца ўжо чацвёрты год – і дагэтуль ніякай канкрэтыкі.

Навіны пра прыход Zara ў Менск з'яўляюцца то тут, то там ужо чацвёрты год – і дагэтуль ніякай канкрэтыкі, піша citydog.by.

Экспэрты падазравалі, што крамы гішпанскай маркі адкрыюць у Galleria Minsk, але там цяпер у чарзе турэцкі Koton і польскі Reserved – з'явілася версія, што дэвелаперы і прадстаўнікі Inditex Group, якая прадстаўляе брэнды Bershka, Zara, Pull&Bear і Stradivarius, не сышліся ў цане. Цяпер большасць экспэртаў сыходзяцца на тым, што ў з'яўленні запаветнай маркі варта разлічваць толькі на Dana Mall.

Учора на старонцы супольнасці RetailStars, якая пазіцыянуецца як агрэгатар вакансій у крамах Расеі і Беларусі, з'явілася абвесткі пра пошук дырэктара ў фірмовую краму Zara. Ад патэнцыйнага кандыдата чакаюць досведу працы на аналагічнай пазіцыі ад 1 года, а абяцаюць бясплатнае навучанне і бонусы ад продажаў.

На самім сайце, дарэчы, вакансіі прадаўца няма, але любому ахвочаму прапануюць запоўніць анкету, каб стаць прадаўцом-кансультантам, касірам або мэнэджэрам будучай крамы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках