26 красавiка 2024, Пятніца, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беластоку прайшоў Катынскі «марш ценяў»

4
У Беластоку прайшоў Катынскі «марш ценяў»
Фота: IAR/Krystian Dobuszyński

Нашчадкі польскіх афіцэраў ушанавалі іх памяць.

Вуліцамі Беластока прайшоў 3-й Катынскі марш ценяў. Такім чынам нашчадкі забітых у Катыні палякаў ушанавалі іх памяць, паведамляе «Радыё Польшча».

«Думаю, што ў пэўнай ступені я павінна гэта рабіць для яго. Мы стараемся берагчы і захоўваць памяць пра гэта», - сказала Агнешка Маркевіч-Цыбульская з таварыства «Катынскія сем'і» ў Беластоку, чый дзед загінуў у Катыні.

Са слоў Марціна Аркевіча з гістарычнага бюро інстытута нацыянальнай памяці, амаль паўтысячы ахвяр Катынскага злачынства з'яўляюцца выхадцамі Беластока.

«Гэта перш за ўсё малодшыя афіцэры рэзерву, якія прадстаўлялі шмат прафесій: лекары, чыноўнікі, людзі культуры. Гэта значыць, як і ў выпадку ўсіх ахвяраў Катынскага злачынства, гэта даваенная польская эліта», - дадаў ён.

Марш завяршыўся на Катынскай плошчы. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі таварыства «Катынская сям'я», «Група Усход» і Беластоцкае аддзялення Інстытута нацыянальнай памяці.

У шэсці ўзялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках