8 траўня 2024, Серада, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат злавілі на хлусні і фальсіфікацыі

7
Белстат злавілі на хлусні і фальсіфікацыі
ФОТА: FOTOLIA

Даверу да афіцыйнай статыстыкі ў Беларусі даўно ўжо няма.

Беларускія хрысціянскія дэмакраты атрымалі адказ Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю на калектыўны зварот больш чым 2500 чалавек з прапановамі ў дэалкагалізацыі насельніцтва, паведамляе bchd.info.

У адказе МАРГ, падпісаным намесніцай міністра Ірынай Наркевіч, адзначаецца:

«Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады, адной з падпраграмаў якой з'яўляецца падпраграма 3 «Папярэджанне і пераадоленне п'янства і алкагалізму», прадугледжвае «забяспечыць да 2020 года зніжэнне спажыванне алкаголю на душу насельніцтва да 9,2 літра».

Пры гэтым ужо ў наступным абзацы адказу намесніцы кіраўніка МАРГ гаворыцца, што, паводле звестак Белстата, «спажыванне алкагольных напояў на душу насельніцтва знізілася з 9,05 літраў у 2015 г да 8,8 літраў у 2016 г».

«Лічбы ў адказе выклікаюць поўнае неразуменне. Прынятая ў 2016 годзе падпраграма 3 «Папярэджанне і пераадоленне п'янства і алкагалізму» мяркуе павелічэнне спажывання алкаголю на душу насельніцтва з 9,05 літра ў 2015 годзе да 9,2 літра ў 2020-м, ці звесткі Белстату не адпавядаюць рэчаіснасці. Даверу да афіцыйнай статыстыкі ў Беларусі даўно няма, а гэты адказ яшчэ раз нас у гэтым пераконвае. З адказу відаць, што ва ўрада статыстыка рэальнага спажыванне алкаголю ў краіне вышэйшая за афіцыйную статыстыку.

Атрымліваецца, што МАРГ злавіў Белстат на хлусні і фальсіфікацыі, хоць сам гэтага і не заўважыў. З такой «статыстыкай» нам, на жаль, застаецца толькі здагадвацца якая ж напраўду дынаміка спажывання алкаголю ў Беларусі», - адзначыла Вольга Кавалькова, каардынатарка кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках