27 красавiка 2024, Субота, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы дабіраўся ў Мексіку з візітам рэйсавым самалётам

22
Прэзідэнт Польшчы дабіраўся ў Мексіку з візітам рэйсавым самалётам
Анджэй Дуда (справа)

Увага да паездкі польскага лідара з боку мексіканцаў ўзрасла пасля публікацыі здымка мясцовымі СМІ.

Яны звярнулі ўвагу на тое, што Анджэй Дуда дабіраўся ў Мехіка рэйсавымі самалётамі, прычым «на перакладных» - з перасадкай у Франкфурце, паведамляе radyjo.net.

Толькі цягам аднаго дня фатаграфію адобрылі 17 тысяч чалавек, пад ім з'явіліся сотні каментароў. «Я хацеў бы ўбачыць, як наш Пенья (Энрыке Пенья Ньета - прэзідэнт Мексікі - заўв.) ляціць рэйсавым самалётам», «у нас нават сабака палітыка лятае ўрадавым самалётам» - гэта толькі некаторыя са шматлікіх каментароў чытачоў.

Многія пісалі таксама аб сціпласці польскага прэзідэнта.

Здымак у сетцы Twitter апублікаваў паляк Адам Янкоўскі, які разам з прэзідэнтам Польшчы ляцеў з Варшавы ў Франкфурт і зрабіў сэлфі з польскім лідарам.

Папярэдні прэзідэнт Браніслаў Камароўскі таксама лётаў рэйсавымі самалётамі, для прыкладу, на пасяджэнне Генеральнай асамблеі ААН або з візітамі ў ЗША.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках