27 красавiка 2024, Субота, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка вярнуўся туды, адкуль пачынаў

38
Лукашэнка вярнуўся туды, адкуль пачынаў

Шматгадовае праўленне дыктатара аказалася «палётам фанеры над Парыжам».

Чарговае пасланне Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу не падарыла ні россыпу афарызмаў, ні драбку аптымізму. Больш таго, са слоў дыктатара вынікае, што краіна знаходзіцца практычна ў тым жа становішчы, што і да яго прыходу да ўлады, піша «Салідарнасць».

У сучасным свеце лёгка забываецца тое, што было на мінулым тыдні – што ўжо казаць пра дэталі падзей больш, чым 20-гадовай даўніны. Таму варта нагадаць, з якой праграмай Лукашэнка ішоў на выбары ў 1994-м. Гэтым разам абмяжуемся яе загалоўкам:

«Адвесці народ ад прорвы».

Гэтая задача даўно аб'яўленая вырашанай. Больш таго, на працягу многіх гадоў ўлада пераконвала нас, што Беларусь стала «моцнай» і «стабільнай». А «часовыя цяжкасці», якія працягваюцца ўжо, як мінімум, з 2011 года, Лукашэнка тлумачыў сусветным крызісам. Сама ж «унікальная беларуская мадэль», як жонка Цэзара, афіцыйна была па-за падазрэнняў.

І раптам, выступаючы з пасланнем, кіраўнік заяўляе:

«Мы знаходзімся ля небяспечнай рысы, адыходзячы, пераступіць якую не можам. Не зробім хаця б паўкроку наперад – баюся нават гаварыць, што можа адбыцца».

Фактычна, гэта азначае, што ў выніку 23-гадовага кіравання Лукашэнкі краіна замест прыбыцця на станцыю «Росквіт» вярнулася ў «кропку А» і зноў апынулася на краі прорвы.

Адпаведна, няма ніякіх падстаў чакаць, што ў будучыні сітуацыя кардынальна зменіцца да лепшага: калі без малога чвэрць стагоддзя цяперашняму кіраўніку Беларусі не хапіла, каб хоць бы адвесці дзяржаву ад бездані на дастатковую адлегласць, то яшчэ 5-10 гадоў сітуацыю таксама не зменяць. Тым больш, як дакладна заўважана, «беларускія ўлады ля гэтай самай «небяспечнай рысы» звілі гняздо і пачалі яго ўладкоўваць».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках