27 красавiка 2024, Субота, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве траціны студэнтаў, што паступяць у 2017 годзе, будуць вучыцца платна

7
Дзве траціны студэнтаў, што паступяць у 2017 годзе, будуць вучыцца платна

2 траўня ў Беларусі пачынаецца рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэставання.

На бюджэт на «дзённае» і «завочнае» у ВНУ плануюць набраць 27,1 тысяч і абітурыентаў. 58 тысяч студэнтаў будуць вучыцца платна.

Кантрольныя лічбы прыёму ўжо адкарэктаваныя: абітурыентаў сёлета плануюць прыняць менш, чым летась. Колькасць студэнтаў залежыць ад патрэбаў эканомікі і дэмаграфічнай сітуацыі.

— На бюджэт ва ўстановы адукацыі прафесійна тэхнічнага профілю плануецца прыняць 29,7 тысяч абітурыентаў, сярэдняй-спецыяльнай — 24,2 тысячы. На дзённую і завочную форму навучання ў ВНУ — 27,1 тысяч абітурыентаў, — распавёў tut.by Сяргей Каспяровіч, начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі.

Пры гэтым платна ў ВНУ змогуць паступіць 58 тысяч абітурыентаў. Праз тое, што сёлета ўпершыню ўведзена рэзервовыя дні для здачы ЦТ, тэрміны прыёму дакументаў крыху зменяцца. Так, у ВНУ на бюджэт дакументы будуць прымаць з 12 да 17 ліпеня, з 18 да 24 ліпеня ў ВНУ пройдуць уступныя экзамены. У ВНУ Міністэрства культуры яны прадоўжацца да 26 ліпеня.

Скончыцца прыёмная кампанія 6 жніўня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках