27 красавiка 2024, Субота, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апытанне: Макрон пераможа на выбарах прэзідэнта Францыі з перавагай 21% галасоў

3
Апытанне: Макрон пераможа на выбарах прэзідэнта Францыі з перавагай 21% галасоў
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН
ФОТА: AFP

Паводле ацэнак Французскага інстытута вывучэння грамадскай думкі, усяго за Макрона прагаласуюць 60,5% выбарцаў.

Лідар руху «На маршы» Эманюэль Макрон атрымае перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі з адрывам ад лідаркі партыі «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пэн у 21% галасоў.

Пра гэта сведчаць апублікаваныя звесткі сацыялагічнага апытання, праведзенага Французскім інстытутам вывучэння грамадскай думкі (Ifop), піша ТАСС.

Паводле ацэнак Ifop, Макрон набярэ ў другім туры 60,5% галасоў. За Ле Пэн, згодна з прагнозамі сацыёлагаў, могуць прагаласаваць 39,5% грамадзян краіны.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі прайшоў 23 красавіка. У адпаведнасці з канчатковымі звесткамі, першае месца заняў Эманюэль Макрон, набраўшы 24,01% галасоў, за Марын Ле Пэн прагаласавалі 21,30% выбарцаў. Другі тур прэзідэнцкіх выбараў адбудзецца 7 траўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках