27 красавiка 2024, Субота, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук вынайшаў новы від зубной шчоткі

6
Гамяльчук вынайшаў новы від зубной шчоткі
ФОТА: TUT.BY

Дзяніс Сляпцоў прыдумаў, як зрабіць раніцу падарожніка больш прыемнай.

Год таму ў яго нарадзілася ідэя інавацыйнай зубной шчоткі для тых, хто сустракае дзень удалечыні ад дома — у цягніку, на борце самалёта, у каюце цеплахода або ў хаціне на беразе акіяна, піша tut.by.


— Заўсёды хацеў прыдумаць штосьці карыснае для людзей усяго свету, каб яно каштавала капейкі і было ўсім даступна, — распавядае Дзяніс.

У яго галаве чакаюць свайго часу яшчэ некалькі карысных ідэй для чалавецтва. Гэтая ж навеяная жыццём і ўласным досведам.

— Не раз у дарозе, і, думаю, не толькі ў мяне, узнікала сітуацыя, калі, каб пачысціць зубы, трэба падымаць суседа па купэ. Бо зубная шчотка — у дарожнай сумцы. А сумка — у паліцы пад тым самым суседам. А потым, калі ты ўжо ўсіх патрывожыў, яшчэ аказваецца, што няма ў сумцы ніякай шчоткі з пастай, ты забыўся іх дома, — апісвае знаёмую многім сітуацыю гамяльчук.

Каб такіх недарэчнасцяў не ўзнікала, Дзяніс прыдумаў новы гігіенічны дэвайс — аднаразавую зубную шчотку, усярэдзіне якой змяшчаецца паста.

— Вось тут шарык-рэзервуар з мяккага пластыка, у ім — два міліграма пасты, націскаеш і ўсё змесціва на шчацінні! — дэманструе пакуль яшчэ на чарцяжы ўласнае вынаходства Дзяніс.

Няхітры прадмет, на думку аўтара, павінен уваходзіць у набор падарожніка, як, да прыкладу, мыла і сурвэткі. Кошт — капейкі, а карысць — неацэнная.

Акрамя галоўнай якасці новай шчоткі — выгоды (яна лёгкая і кампактная), распрацоўшчык пералічвае і іншыя вартасці, якія, напэўна, ацэняць эколагі — скарачэнне часу пры падрыхтоўцы да чысткі зубоў і звязаная з гэтым эканомія расходавання вады і пасты, а таксама магчымасць яе ўтылізацыі для далейшай перапрацоўкі.

Дзяніс у спецыяльных рэестрах праверыў сваю ідэю на навізну — высветлілася, што да такога яшчэ ніхто ў свеце не дадумаўся. Цяпер працэс у стадыі рэалізацыі патэнта.

— Для таго, каб развіць ідэю, патрэбныя грошы, таму паралельна шукаю інвестара. Я ўжо напісаў лісты вядомым вытворцам. Чакаю адказу, — дзеліцца гамяльчук.

Дзянісу хочацца, каб пра ягонае вынаходства ва ўсім свеце казалі як пра беларускае. Ад ідэі да яе канчатковай рэалізацыі.

— Шчоткі мог бы рабіць той жа завод пластмасавых вырабаў і прадаваць усяму свету, — упэўнены аўтар вынаходкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках