27 красавiка 2024, Субота, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі валюты засталося пад матрацам у беларусаў?

23
Колькі валюты засталося пад матрацам у беларусаў?

Над беларускім рублём замаячыў прывід дэвальвацыі.

27 красавіка на сустрэчы са старшынём праўлення Банка развіцця Сяргеем Румасам Лукашэнка папрасіў яго ахарактарызаваць «сітуацыю ў эканоміцы і, натуральна, у крывяноснай сістэме нашай эканомікі — фінансах».

— Як прафесійны банкір, як фінансіст, як чалавек, які нямала прапрацаваў ва ўрадзе, вы гэта адчуваеце, — заявіў кіраўнік. — Магчыма, у вас будуць нейкія насцярожваючыя фактары, я хацеў бы, калі яны ёсць, каб вы мяне папярэдзілі і выклалі гэтыя факты.

Лукашэнка падкрэсліў, што «гэта будзе вельмі важна для прыняцця пастаноў у будучыні».

Пра якія ж насцярожваючыя фактары магла ісці гаворка? Сваімі здагадкамі з «Заўтра тваёй краіны» падзяліўся фінансавы аналітык Даследчай групы BusinessForecast.by Аляксандр Муха.

«Мы знаходзімся ля небяспечнага парога»

— Відавочна, што ў першую чаргу на ўзроўні палітычнага кіраўніцтва варта звярнуць увагу на назапашаныя праблемныя актывы, — адзначае фінансавы аналітык.

— Паводле стана на 1 сакавіка праблемныя актывы беларускіх банкаў складалі 5,073 млрд дэнамінаваных рублёў. І калі мы гаворым пра долю праблемных актываў у банках, схільных да крэдытнай рызыкі, то гэтая доля ўзрастае з 10,3% на 1 сакавіка 2016 года да 13,3% на 1 сакавіка гэтага года, — прыводзіць звесткі Аляксандр Муха. — Гэта дастаткова высокі паказчык (у экспертным асяроддзі парогавым узроўнем праблемных актываў уважаецца 15-20% — ?).

Гаворка ідзе пра актывы дзейных камерцыйных банкаў без уліку праблемных актываў па-за агульнага балансу, таму, я думаю, да гэтай лічбы трэба дадаць яшчэ некалькі працэнтных пунктаў.

Не варта забываць, што Банк развіцця — адасоблены фінансавы інстытут. Ён не ўключаны ў гэтыя 13,3%, і ў яго ёсць уласныя праблемныя актывы на пазабалансавых рахунках. Плюс — нядаўна створанае Агенцтва ў кіраванні актывамі, якому камерцыйныя актывы перадалі на баланс частку праблемных актываў.

Мы знаходзімся ля небяспечнага парога. Далейшае пагаршэнне якасці банкаўскіх актываў багатае негатыўнымі наступствамі для ўстойлівасці банкаўскага сектара і эканомікі краіны ў цэлым.

Прывід дэвальвацыі

— Стабільнасць унутранага валютнага рынку Беларусі ў 2016 годзе і на працягу першых чатырох месяцаў гэтага года была забяспечана за кошт маштабнага чыстага продажу замежнай валюты з боку фізічных асоб.

Гэта ў значнай меры дазволіла кампенсаваць страты ад падзення валютнай выручкі праз абмежаванне паставак расейскай нафты.

У 2016 годзе беларусы прадалі на чыстай аснове без уліку безнаяўных разлікаў 1,894 млрд даляраў. Гэта рэкордны паказчык за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.

Чаму беларусы масава ідуць у абменнікі і мяняюць даляры на рублі?

Важны момант: гэтым самым у мінулым годзе насельніцтва не толькі ўнесла сваю лепту ў захаванне стабільнасці ўнутранага валютнага рынку, але і дапамагло ўраду і Нацбанку прайсці графік плацяжоў па ўнутраных і замежных абавязаннях, намінаваным у замежнай валюце, у штатным рэжыме.

Але гэта дабрабыт не можа працягвацца бясконца. У далейшым, нават сёлета ёсць рызыка, што прапанова замежнай валюты з боку фізічных асоб скароціцца.

Гэта можа прывесці да ўзнікнення дэвальвацыйных рызык.

Чаму? Калі гаворка ідзе пра чыстую прапанову замежных валют з боку насельніцтва, то можна чакаць, што на гэтым фоне, пры іншых роўных умовах, адбудзецца павелічэнне ціску на курс беларускага рубля.

Яно будзе звязана з ажыццяўленнем плацяжоў па знешніх запазычанасцях краіны ва ўмовах затрымак новага замежнага фінансавання. Па крайняй меры, перамовы з Міжнародным валютным фондам зацягваюцца, трэці выпуск суверэнных еўрааблігацый адкладзены.

Беларусы здалі каля траціны ўсіх сваіх запасаў валюты

— Без малога 2 мільярды даляраў — так шмат наяўнай валюты беларусы яшчэ не здавалі. Паводле нашых ацэнак, у 2016 годзе беларусы былі вымушаныя расстацца з трацінаю раней назапашаных валютных ашчаджанняў неарганізаванай формы — вобразна кажучы, ашчаджаннямі, якія захоўваліся пад матрацам. Пры захаванні сённяшніх тэмпаў чыстага продажу наяўнай валюты фізічнымі асобамі, неарганізаваныя ашчаджанні людзей гіпатэтычна могуць скончыцца ўжо праз два гады.

Прычыны, чаму людзі здаюць валюту, зразумелыя. Адзначаецца паўсюднае падзенне рэальных даходаў з улікам гадавых тэмпаў інфляцыі, а таксама ў даляравым эквіваленце.

Я думаю, што Лукашэнка таксама ўсведамляе праблему. З аднаго боку, плюс — насельніцтва павялічыла чысты продаж захоўваемай пад матрацам валюты. З іншага — у гэтым ёсць пэўная сацыяльная рызыка. Бо стабільнасць валютнага рынку ў значнай ступені забяспечана збядненнем насельніцтва.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках