27 красавiка 2024, Субота, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«УКантакце» ўвялі платную падпіску на музыку

17
«УКантакце» ўвялі платную падпіску на музыку
Фота: Bloomberg

Сацыяльныя сецівы «УКантакце», «Аднакласнікі» і «Мой свет» уводзяць платную падпіску на музыку.

Пра гэта паведамілі «Ведомости».

Падпіска будзе працаваць як у настольных версіях сацыяльнага сеціва, так і ў мабільных дадатках. У дэкстопных версіях яна дасць магчымасць слухаць кампазіцыі без рэкламы, а ў мабільных — таксама захоўваць музычныя трэкі і слухаць іх без доступу да сеціва.

Падпіска будзе афармляцца праз платформу Boom. Для расейскіх карыстальнікаў яна будзе каштаваць 149 расейскіх рублёў у месяц (аналаг 4,91 беларускага рубля паводле цяперашняга курсу). Адна падпіска дазволіць слухаць музыку на ўсіх платформах.

Таксама «УКантакце» абнавіла раздзел «Аўдыёзапісы» ў дэсктопнай версіі. У ім з'явілася магчымасць дзяліцца плэйлістамі і памяняўся знешні выгляд плэера.

З абнаўленнем раздзела аўдыёзапісаў «УКантакце» таксама выдаліла з Android-дадатку функцыю кэшавання музыкі, якая дазваляла карыстальнікам слухаць захаваныя ў памяці трэкі без інтэрнэту, паведамляе vc.ru. З iOS-дадатку сацыяльнага сеціва кэшаванне музыкі знікла ў верасні 2016 года, калі «УКантакце» ўдалося вярнуць музычны раздзел.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках