27 красавiка 2024, Субота, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Б'ёрндален: Я профі ў змене падгузнікаў

6
Б'ёрндален: Я профі ў змене падгузнікаў
Уле Эйнар Б'ёрндален

Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле Эйнар Б'ёрндален даў вясёлае інтэрв'ю нарвежскаму тэлеканалу TV2.

Спартовец апавёў TV2 (пераклад – tut.by), які ён у ролі таты шасцімесячнай дачкі Ксеніі.

– У цябе паўгода таму нарадзілася дачка Ксенія. Як гэта – быць бацькам малога дзіцяці?

– Надзвычай узрушальна. Столькі ўсяго новага, чаго я раней не спрабаваў у жыцці. Я проста атрымліваю асалоду ад гэтага. Вы ж самі бацькі, так што ведаеце, як гэта (звяртаецца да вядоўцаў Томаса і Харальда).

– Ты стаў трохі вар'ятам? Цалуеш дачку? Я, да прыкладу, пастаянна цэлую свайго сына...

– Вядома, я раблю гэта. Увесь час, калі толькі магу. Гэта проста выдатна.

– Гэта так цудоўна, і яны ўвогуле не пратэстуюць...

– Ага, зусім не як іхнія мамы... (Смяюцца)

– Ну а як складаецца схема падрыхтоўкі з шасцімесячнай Ксеніяй?

– Даволі нядрэнна. Гэта няпроста зрабіць без дапамогі іншых і вельмі добрай мамы. Дар'я спраўляецца выдатна. Таксама дапамагаюць цешча і няня. Без гэтага ў нас не было б шанцаў.

– Ты вядомы сваім уважлівым стаўленнем да дэталяў і арганізатарскімі здольнасцямі. У ролі таты ты таксама гэтым займаешся?

– Спрабую. Гэта неабходна рабіць, каб усё працавала. Ёсць толькі адна рэч, якая мяне напружвае – гэта пералёты. Мы пастаянна ўсё плануем, але калі дзіця ў самалёце робіць свае справы ў падгузнік, і ўсё гэта падымаецца ўжо да шыі, і даводзіцца мяняць памперс... Ты ўсё адно не можаш быць гатовы да гэтага. Але рабіць усё ж даводзіцца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках