28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fitch: Урэгуляванне спрэчкі з Расеяй не ліквідуе праблем Беларусі з фінансаваннем

7
Fitch: Урэгуляванне спрэчкі з Расеяй не ліквідуе праблем Беларусі з фінансаваннем

Аналітыкі агенцтва ўпэўненыя, што беларуская эканоміка застанецца ў рэцэсіі ў 2017 годзе.

Аднаўленне крэдытавання ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) і ўрэгуляванне энэргетычнай спрэчкі з Расеяй памяншае, але не цалкам ліквідуе няпэўнасць што да здольнасці Беларусі паспяхова рэалізаваць план фінансавання на 2017 год. Такога меркавання пільнуюцца аналітыкі міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Fitch Ratings, паведамляе tut.by.

План фінансавання ўлад Беларусі мае на ўвазе павелічэнне непазыковага даходу ў замежнай валюце да 1,8 млрд даляраў у 2017 годзе ў параўнанні з 1,2 млрд даляраў у мінулым годзе і выплаты ЕФСР на суму 1 млрд даляраў.

У той жа час скарачэнне рызыкі замежнай ліквіднасці напярэдадні надыходу тэрмінаў выплат за еўрабонды ў студзені 2018 года на суму 800 млн даляраў таксама будзе залежаць ад залучэння дадатковых крыніц замежнай валюты і, у выніку, ад іншых складнікаў плана фінансавання, мяркуюць экспэрты.

Так, вяртання да эмісіі на міжнародных рынках капіталу, якія, на прагноз дзяржавы, забяспечаць 800 млн даляраў, і здольнасці дзяржавы залучаць пазыкі ў замежнай валюце на ўнутраным рынку.

Урад Беларусі згадаў, што можа звярнуцца па дапамогу ў МВФ, але прагнозы агенцтва Fitch не ўлічваюць гэты момант, бо «тэрміны якога-небудзь пагаднення з'яўляюцца ў высокай ступені няпэўнымі».

Уразлівасць Беларусі ў плане замежнага фінансавання, абумоўленая нізкімі золатавалютнымі рэзэрвамі і высокай чыстай замежнай запазычанасцю, гэта доўгатэрміновая хіба для крэдытаздольнасці і адлюстроўваецца ў нізкім суверэнным рэйтынгу Беларусі, які агенцтва пацвердзіла ў лютым на ўзроўні «B -»/прагноз «Стабільны».

Аналітыкі агенцтва па-ранейшаму чакаюць, што беларуская эканоміка застанецца ў рэцэсіі ў 2017 годзе.

У 2017 годзе выплаты замежнай і ўнутранай дзяржаўнай завінавачанасці Беларусі складаюць блізу 3,5 млрд даляраў, у тым ліку на выплаты замежнай запазычанасці плануецца накіраваць 1,8 млрд даляраў, унутранай - 1,7 млрд даляраў.

На мінулым тыдні Беларусь пасля амаль паўгадавой пярэрвы атрымала трэцюю рату крэдыту на суму 300 млн даляраў са сродкаў ЕФСР. З агульнай сумы крэдыту на суму 2 млрд даляраў, прадугледжанай на падтрымку праграмы рэформаў Беларусі на працягу 2016-2017 гадоў, на сёння з улікам папярэдніх рат краіне выдадзена 1,1 млрд даляраў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках