27 красавiка 2024, Субота, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ЗША ўзгадніў бюджэт на рэшту года

Кангрэс ЗША ўзгадніў бюджэт на рэшту года

Сума бюджэту складае больш за 1 трыльён даляраў.

Сябры кангрэса ЗША дасягнулі папярэдняй дамовы наконт федэральнага бюджэту на $1,1 трлн на астатнюю частку фінансавага года, які закончыцца 30 верасня. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на памочнікаў заканадаўцаў ЗША (пераклад - РБК).

З інфармацыі выдання, пакетнае пагадненне паміж чальцамі Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый уключае ў сябе дадаткова $1,5 млрд на захаванне бяспекі на мяжы, а таксама $2 млрд на нацыянальныя інстытуты аховы здароўя.

Акрамя таго, у бюджэце не прадугледжваецца фінансаванне будаўніцтва памежнага муру, якую абяцаў пабудаваць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Паводле звестак тэлеканала Fox News, сума асігнаванняў складзе $1,07 трлн.

Галасаванне аб законапраекце адбудзецца на гэтым тыдні. Раней, 29 красавіка, Трамп падпісаў распараджэнне аб часовым фінансаванні ўрада ЗША. Яно павінна было дазволіць ураду існаваць ва ўмовах адсутнасці ў краіне федэральнага бюджэту на 2017 фінансавы год.

Акрамя таго, як паведамляў Reuters, да 5 траўня амерыканскаму ўраду трэба будзе распрацаваць праект федэральных выдаткаў на абарону, бо гэтае пытанне ва ўрадзе дагэтуль не разгледжанае.

Дамоўленасці папярэднічалі некалькі тыдняў гарачых дэбатаў, якія, як асцерагаліся многія экспэрты, маглі прывесці да «шатдауну» - часовага прыпынення працы органаў улады і дзяржаўных устаноў у сувязі з адсутнасцю фінансавання.

Апошні «шатдаун» адбыўся ў 2013 годзе і доўжыўся 17 дзён. Праца дзяржаўных устаноў была прыпыненая, федэральным службоўцам прыйшлося сысці ў вымушаны адпачынак, закрыліся нацыянальныя паркі і г.д.

Цяпер і Белы дом, і кангрэс кантралююцца Рэспубліканскай партыяй, ад якой Трамп быў абраны на пасаду прэзідэнта. Аднак для прыняцця бюджэту трэба 60 галасоў у сэнаце, дзе ў рэспубліканцаў усяго 52 месцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках