28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветныя кошты нафты зніжаюцца

2
Сусветныя кошты нафты зніжаюцца

Кошт нафты Brent апусціўся ніжэй 52 даляры за барэль.

Кошт нафты паўночнаморскай маркі Brent сёння раніцай, 1 траўня 2017 года, апусціўся ніжэй за адзнаку 52 даляра за барэль. Пра гэта сведчаць звесткі біржавых таргоў, піша rbc.ua.

Так, паводле стану на 10:59 беларускага часу нафту Brent прадавалася на адзнацы 51,83 даляра за барэль. Гэта на 0,12% ніжэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў.

Зніжэнне коштаў адбываецца пасля таго, як звесткі аб запасах нафты і нафтапрадуктаў у ЗША ў сярэдзіне мінулага тыдня паказалі, што запасы нафты нечакана выраслі. Акрамя таго, здабыча ў ЗША таксама расце, што падрывае эфект скарачэння здабычы іншымі вытворцамі, пра які дамовіліся чальцы OPEC і іншыя нафтавыя краіны яшчэ ўвосень 2016 года.

Дагэтуль пагадненне значна не адбілася на ўзроўні запасаў нафты. Нагадаем, раней паведамлялася, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп скасаваў уведзеныя Абамам абмежаванні на здабычу нафты і газу на шэльфе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках