28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Гомля выйшлі на першамайскі мітынг

12
Жыхары Гомля выйшлі на першамайскі мітынг

У акцыі ўзялі ўдзел некалькі сотняў чалавек.

У Гомлі прайшоў першамайскі мітынг, дазволены гарадскімі ўладамі.

Паводле заяўкі прадстаўніка Беларускай партыі «Зялёныя» Юрыя Глушакова, а 12:00 некалькі сотняў жыхароў горада сабраліся на мітынг, які насіў сацыяльны характар.

Онлайн-рэпартаж з акцыі праводзіў «Белсат».

13.00

Людзі скандуюць: «Пакуль мы адзіныя - мы непераможныя!» Арганізатар мітынгу Юрый Глушакоў заявіў: «Разам мы непераможныя. Разам мы даможамся пераменаў да лепшага». Юрый Глушакоў абвясціў аб заканчэнні мітынгу.

12.58

Нягледзячы на забароны міліцыі, на мітынгу ўзнімаюць бел-чырвона-белыя сцягі.

12.57

Віталь Рымашэўскі: «Абараняць свае правы мы можам толькі разам. Калі ў Гомлі выйдуць на вуліцы 20 тысяч чалавек, мы змяцём гэтую ўладу. Але мы павінны быць салідарныя, падтрымліваць адзін аднаго і выходзіць на акцыі разам»

12.52

Гамяльчанкі на мітынгу: «Правы працоўных ніяк не абароненыя. Мы жывем адасоблена ад сваёй дзяржавы, выжываем самастойна. Мы падзеленыя: дзяржава сама па сабе, мы самі па сабе, яны нам ніяк не дапамагаюць. А як паглядзіш тэлевізар - проста сорамна за краіну. Ён там гаўкае на чыноўнікаў, а яны там проста сядзяць і маўчаць, як апляваныя»

12.44

Выступае пажылая гамяльчанка: «Гады ўлады Лукашэнкі - гэта гады слёз. Наствараў усякіх БРСМ, якія толькі крадуць. Народу няма за што жыць. Кошты растуць як грыбы! Лукашэнка цягне свае брудныя рукі да журналістаў. Я хачу сказаць: Лукашэнка, прэч свае рукі ад журналістаў! Я думала, што ён з вёскі, блізкі да народа...Глупства гэта: ён пляваў на народ, ездзіць па замежжы, з усімі там цалуецца, а на народ пляваў! Я хачу звярнуцца да маці: не аддавайце сваіх дзяцей і ўнукаў у войска, яно не абараняе народ. Будзь у мяне хоць 20 унукаў - ніводнага б не аддала. Я ледзь з вады на хлеб перабіваюся, трэба імпартныя лекі купляць, грошай няма! Які ён прэзідэнт? Ён шкоднік свайму народу, а не прэзідэнт!»

12.43

Людзі скандуюць «Ганьба! Не баімся! Жыве Беларусь!»

12.40

Выступае Віталь Рымашэўскі: «Дзякуючы нашым вулічным акцыям улады пайшлі на саступкі і замарозілі дэкрэт №3. Але гэтага мала! Калі рабочыя МАЗа і МТЗ баяліся выходзіць на мітынгі, каб не страціць працу. І што? Цяпер гэтыя заводы-гіганты не працуюць і нармальнага заробку няма. Таму мы павінны разумець: абараніць сябе мы можам толькі разам. Я заклікаю ўсіх - уступаць у партыі ці ствараць свае. Мы скажам уладзе - ганьба! Мы скажам ўладзе: рукі прэч ад Філіповіча! Скажам уладам: не баімся! Жыве Беларусь!»

12.38

Гамяльчукі адмаўляюцца праходзіць за металічныя агароджы, бо ўважаюць гэта за знявагу. Мітынг праходзіць каля агароджаў.

12.37

Людзі скандуюць «Гэта не наша міліцыя!».

12.35

На мітынгу з'явіўся адзін з лідараў БХД Віталь Рымашэўскі. Міліцыя не хоча пускаць яго за металічную агароджу, да месца правядзення мітынгу, бо ў яго ў руках бел-чырвона-белы сцяг.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках