28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Літвой з боку Беларусі растуць чэргі з грузавікоў

На мяжы з Літвой з боку Беларусі растуць чэргі з грузавікоў

У пункце пропуску «Каменны лог» сабралася 330 фураў.

Паводле стану на 14 гадзін 1 траўня ў пункце пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой у чарзе стаіць 330 фураў і 90 легкавых аўтамабіляў. Складаная сітуацыя і ў іншым пункце пропуску на беларуска-літоўскай мяжы. У «Катлоўцы» выезду з Беларусі чакаюць 180 грузавікоў.

Адпаведная інфармацыя размешчаная на афіцыйным сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Паводле аператыўных звестках Дзяржпамежкамітэта Беларусі, чэргі сабраліся таксама ў «Беняконях», дзе стаіць 91 грузавік і «Прывалцы» - 62 грузавікі.

У пункце пропуску «Грыгораўшчына» на ўезд у Латвію сабралася 40 грузавікоў.

На беларуска-польскай мяжы ў гэты ж час вялікіх чэргаў на выезд з краіны няма. А вось на вяртанне ў Беларусь у «Брузгах» і «Бераставіцы» стаяць па 50 машын.

У пунктах пропуску на мяжы з Украінай свабодна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках