27 красавiка 2024, Субота, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч: Кожны з нас можа стаць лідарам пратэстаў

2
Марына Адамовіч: Кожны з нас можа стаць лідарам пратэстаў
Марына Адамовіч

Заўсёды можа знайсціся годны чалавек, які закліча: «Падымаем сцяг назад!»

Пра гэта Марына Адамовіч, жонка аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча заявіла журналістам «Белсату» падчас першамайскай акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

- Чаму вы прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу?

- Дзіўна было б, калі б я зрабіла інакш. Свае правы трэба бараніць - тым больш у дзень, які ва ўсім свеце адзначаецца як Дзень міжнароднай салідарнасці.

- Як вы пракаментуеце затрыманне Мікалая Статкевіча?

- Улады хочуць зноў прымусіць нас думаць, што народ - быдла, і з намі можна рабіць усё, што заўгодна. Але я думаю, што вяртання назад ужо не будзе, народ ужо прачнуўся.

- У сацыяльных сетках выказвалася меркаванне, што Марына Адамовіч можа ўзначаліць акцыю 1 траўня...

- Я тут прадстаўляю толькі сябе. Але я ўпэўненая, што знойдзецца шмат годных людзей, каб узначальваць акцыі пратэсту ў Беларусі. Кожны з нас можа стаць лідарам, калі гэта неабходна. Як гэта было 25 сакавіка, калі просты чалавек заклікаў: «Падымаем сцяг назад!».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках