28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР пагражае прадоўжыць ядзерныя выпрабаванні

8
КНДР пагражае прадоўжыць ядзерныя выпрабаванні

Паўночнакарэйскі МЗС заявіў пра гатоўнасць Пхеньяна развіваць ядзерныя сілы і правесці новыя выпрабаванні ва ўсякі час і ва ўсякім месцы.

Пхеньян гатовы правесці новыя ядзерныя выпрабаванні «ва ўсякім месцы і ва ўсякі час». Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНДР у панядзелак, 1 траўня. З ягоных слоў, кіраўніцтва краіны знаходзіцца «ў поўнай гатоўнасці адрэагаваць на ўсякія дзеянні Злучаных Штатаў», якія праводзяць у дачыненні да Паўночнай Карэі «варожую палітыку», піша «Нямецкая хваля».

У ноч на суботу, 29 красавіка, КНДР правяла новы запуск балістычнай ракеты. Са звестак вайскоўцаў, ён быў няўдалым і ракета не пакінула паветраную прастору Паўночнай Карэі, зваліўшыся неўзабаве пасля старту. Відавочна, гэта была балістычная ракета сярэдняй далёкасці KN-17.

Вашынгтон «не выключае ніякіх варыянтаў»

Пасля гэтага дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан падчас выступу ў Радзе Бяспекі ААН заклікаў сусветную супольнасць узмацніць ціск на Пхеньян. Ён назваў рэальнай пагрозу ядзернай атакі на Японію або Паўднёвую Карэю і дадаў, што здольнасць КНДР нанесці ўдар па ЗША - усяго толькі пытанне часу. «Неабходна дзейнічаць, пакуль Паўночная Карэя не пачала дзейнічаць сама», - заявіў Тылерсан.

Ён таксама сцвярджае, што неабходна яшчэ больш ізаляваць КНДР, выкарыстоўваючы для гэтага ўсе наяўныя дыпламатычныя і эканамічныя метады. Рэкс Тылерсан падкрэсліў, што ЗША выступаюць за дыпламатычнае развязанне пытання, але не выключаныя ніякія варыянты.

МЗС ФРГ назвала няўдалы запуск «відавочным парушэннем міжнароднага права», падкрэсліўшы, што «агрэсіўны курс Паўночнай Карэі на канфрантацыю і парушэнне ёю рэзалюцый Рады Бяспекі ААН ставяць пад пагрозу мір і бяспеку яе суседзяў і рэгіёну агулам».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках