27 красавiка 2024, Субота, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: Беларусь гатовая да пераменаў

6
Уладзімір Някляеў: Беларусь гатовая да пераменаў
Уладзімір Някляеў

Аўтарытарнаму рэжыму Лукашэнкі не месца ў цэнтры Еўропы.

Пра гэта на першамайскім мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску заявіў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў:

- Сёння - Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных. І рабочыя людзі Беларусі, якія не прынялі зневажальны дэкрэт №3 і зневажальных умоваў працы, што ім прапануе рэжым - сёння з намі.

Хай далёка не ўсе, хто супраць рэжыму, прыйшлі сюды. Але можна ўпэўнена сказаць: Беларусь гатовая да пераменаў, гатовая да новага жыцця і тое, што мы сёння тут - пацверджанне таму.

Напярэдадні нашай сённяшняй акцыі рэжым не проста арыштаваў, а выкраў аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча. Выкраданне людзей і здзек з іх сем'яў - гэта шматгадовая практыка рэжыму Лукашэнкі. І ўжо толькі праз гэта мы не можам яго ўспрымаць і будзем з ім змагацца.

Рэжым арыштаваў вельмі добрых людзей, сапраўдных беларускіх інтэлігентаў і патрыётаў і спрабуе зляпіць з іх «страшылку» пад назвай «Белы легіён». Мы патрабуем вызвалення ні ў чым не вінаватых людзей. Нельга мірыцца з тым, каб у цэнтры Еўропы знаходзіліся ў зняволенні невінаватыя людзі. Але пры рэжыме Лукашэнкі гэта стала рэальнасцю. І з гэтай прычыны рэжым Лукашэнкі павінен сысці.

Сайт Charter97.org праводзіў тэкставую онлайн-трансляцыю з акцыі пратэсту.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках