27 красавiка 2024, Субота, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Спадары бізнэсоўцы, прадайце пару джыпаў і падтрымайце Статкевіча

24
Зміцер Бандарэнка: Спадары бізнэсоўцы, прадайце пару джыпаў і падтрымайце Статкевіча
Зміцер Бандарэнка

Каб дамагчыся зменаў у Беларусі, трэба прыкласці намаганні ўсім.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Белсату» заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.

- Спадары бізнэсоўцы, вы ідзяце ў турмы, вы - самы рэпрэсаваны клас, чаму вы не арганізаваныя? Можа трэба прадаць некалькі джыпаў і падтрымаць Статкевіча? Можна казаць: не тая апазіцыя. Вось нашы героі. Cтаткевіч - герой, але чаму, калі ён выйшаў з турмы, ніхто не прыйшоў і не падтрымаў яго, чаму, калі стваралі Беларускі Нацыянальны Кангрэс - ніхто гэтага не зрабіў? Гэтага няма. Кожны памірае ў адзіночку і ў адзіноце.

Ёсць людзі, ёсць героі, можаце іх падтрымаць у Беларусі. Калі вы гатовыя - можаце сустрэцца са мной, з іншымі людзьмі, якія жывуць на Захадзе, мы гэтыя грошы перадамо людзям у Беларусі. Халявы не будзе. Украіна, каб захаваць незалежнасць, прыклала вялізныя намаганні на ўзроўні кожнага грамадзяніна і бізнэсоўца. На простых людзях трымалася гэтая вайна, гэтая абарона.

Без падтрымкі бізнэсоўцаў у Беларусі нічога не будзе. Трэба на кожным кірунку наладзіць працу - тады будзе вынік, - сказаў палітык.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках