28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам гарэла фура з алюмініем

7
Пад Менскам гарэла фура з алюмініем

Грузавік запалаў паміж Плешчаніцамі і Хатынню.

Сёння блізу поўдня на аўтадарозе недалёка ад г. п. Плешчаніцы і Хатыні грузавік загарэўся наўпрост падчас руху. Справіцца з агнём паспрабаваў кіроўца фуры і кіроўцы іншых аўто, якія прыйшлі на дапамогу, але агонь толькі набіраў абароты. На месца аператыўна прыбылі супрацоўнікі МНС, паведамляе сайт onliner.by.

Пажар адбыўся на 48-м кіламетры аўтадарогі М3 Менск - Віцебск. Грузавік, які перавозіў алюмініевы профіль, загарэўся падчас руху. Кіроўца спыніўся і спрабаваў патушыць яго самастойна, але, нягледзячы на дапамогу іншых удзельнікаў дарожнага руху, збіць полымя вогнетушыцелямі на ранняй стадыі не ўдалося.

Паводле інфармацыі МНС, на месца здарэння выязджалі дзве адзінкі тэхнікі. Выратавальнікі былі на месцы праз 12 хвілін пасля паведамлення. Кабіна дагэтуль была цалкам ахопленая агнём, акрамя таго, пачынаў загарацца груз.

Пажар удалося аператыўна ліквідаваць. Папярэдняя прычына ўзгарання - кароткае замыканне электраправодкі. Пацярпелых няма.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках