28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну прыбылі блізу 200 удзельнікаў «Еўравізіі»

1
Ва Украіну прыбылі блізу 200 удзельнікаў «Еўравізіі»

Музыкі прыехалі з амаль 20 краін.

Украінскія памежнікі цягам трох дзён аформілі блізу 200 удзельнікаў і чальцоў каманд песеннага конкурсу «Еўравізія - 2017» з амаль 20 краін свету.

Як паведамляе interfax.by са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, больш за ўсё ўдзельнікаў украінскія памежнікі аформілі ў аэрапортах «Барыспаль» і «Кіеў». Яшчэ адна каманда прыбыла праз аўтамабільны пункт пропуску «Платонава» ў Адэскай вобласці.

«Мяркуецца, што асноўнымі пунктамі пропуску падчас пропуску ўдзельнікаў і гасцей «Еўравізіі», будуць аэрапорты, на якія прыпадзе да 70% ад агульнай колькасці прыбылых на песенны конкурс. 20% будуць карыстацца аўтамабільнымі пунктамі пропуску. Яшчэ 10% гасцей і ўдзельнікаў конкурсу чакаецца на чыгуначных кірунках», - сказана ў паведамленні.

У Дзяржаўнай памежнай службе нагадалі, што пропуск праз дзяржаўную мяжу Украіны удзельнікаў «Еўравізіі-2017» вядзецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзейнага ўкраінскага заканадаўства ў прыярытэтным парадку, паводле тэхналагічных прынцыпаў, якія былі ўжытыя падчас маштабных міжнародных мерапрыемстваў, такіх як «Еўра-2012».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках