28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама гатовы вярнуцца ў палітыку

13
Абама гатовы вярнуцца ў палітыку

Пра гэта заявіў былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Былы прэзідэнт ЗША Барак Абама гатовы ўзяць удзел у кампаніі за Дэмакратычную партыю, не плануючы, такім чынам, пакуль пакідаць палітыку. Пра гэта заявіў былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на штогадовай партыйнай вячэры, паведамляе The Independent.

Байдэн падкрэсліў, што ён і Абама зробяць усё магчымае, каб «дапамагчы сфармаваць грамадскія дэбаты».

«Я гатовы дапамагчы сабраць грошы, набраць кандыдатаў, (дапамагчы - Заўв.) з кампаніяй - гэтак жа, як і Барак, - усюды, дзе захочаце, проста дайце мне знаць», - сказаў Байдэн.

Адзначаецца, што Абама, а таксама іншыя высокапастаўленыя дэмакраты, засяродзяць намаганні на тым, каб дапамагчы дэмакратам аднавіць свой уплыў у Кангрэсе і заканадаўчых органах ва ўсёй краіне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках