27 красавiка 2024, Субота, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

16 моцных кадраў з першамайскай акцыі ў Менску

9
16 моцных кадраў з першамайскай акцыі ў Менску
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Беларусы выйшлі на пратэст у цэнтр сталіцы.

Акцыя пратэсту прайшла ў цэнтры Менска. Афіцыйныя ўлады не дазволілі лідару Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалаю Статкевічу правесці 1 траўня акцыю а 14-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. Напярэдадні арганізатар акцыі быў затрыманы і атрымаў 5 дзён арышту.

Нягледзячы на забарону, людзі пачалі збірацца на Кастрычніцкай плошчы, спачатку іх туды не пускала міліцыя. На суседніх вуліцах было заўважана шмат аўтазакаў, іншай спецтэхнікі.

На плошчу прыйшлі палітыкі Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, жонка затрыманага Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, актывістка Ніна Багінская з бел-чырвона-белым сцягам, 84-гадовы прафесар Мікола Савіцкі, актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, Яўген Афнагель і іншыя. Удзельнікі акцыі разгарнулі некалькі бел-чырвона-белых сцягоў. Міліцыянты заклікалі людзей разысціся і пагражалі прымяненнем фізічнай сілы і спецсродкаў.

У акцыі ўзялі ўдзел блізу тысячы чалавек.

Прадстаўляем вашай увазе фотарэпартаж «Радыё Свабода» з першамайскай акцыі ў Менску.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках