28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін забараніў называць дзяцей лікамі і зняважлівымі словамі

33
Пуцін забараніў называць дзяцей лікамі і зняважлівымі словамі

Прэзідэнт РФ падпісаў закон, паводле якога расейцам забараняецца даваць дзецям імёны ў выглядзе лічбаў і літарных абазначэнняў.

Закон прадугледжвае ўнясенне адпаведных паправак у артыкул 58 Сямейнага кодэкса і артыкул 18 закона «Аб актах грамадзянскага стану», паведамляе mk.ru.

Закон вызначае, што пры выбары бацькамі імя дзіцяці не дапускаецца выкарыстанне «лічбаў, літарна-лічбавых абазначэнняў, лічэбнікаў,сімвалаў і знакаў, якія не з'яўляюцца літарамі, за выключэннем знака «злучок», або іх любой камбінацыі альбо зняважлівых слоў, указанняў на рангі, пасады, тытулы».

Дакумент дазваляе даваць дзіцяці складаныя прозвішча - з прозвішчаў бацькі і маці ў выпадку іх адрозненняў. Пры гэтым складанае прозвішча можа складацца не больш чым з двух слоў, яно павінна быць аднолькавым для паўнакроўных братоў і сясцёр.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках