28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія фільмы перамаглі на кінафестывалі ў ЗША

1
Беларускія фільмы перамаглі на кінафестывалі ў ЗША

Беларускія стужкі атрымалі ўзнагароды на міжнародным кінафестывалі WorldFest-Houston.

Пра гэта паведамляе нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» на старонцы ў Facebook.

Залаты прыз «Рэмі» прысуджаны мастацкаму фільму «Салодкае развітанне Веры» (рэжысёр Аляксандра Бутар) кінастудыі «Беларусьфільм» у намінацыі «Рамантычныя гульнявыя мастацкія фільмы». Плацінавы прыз «Рэмі» — дакументальнага фільма «Песні старой Еўропы — старажытныя беларускія народныя песні» (рэжысёр — Воля Дземка) у намінацыі «Этнічныя/культурныя фільмы і відэаматэрыялы».

WorldFest — трэці па значнасці міжнародны кінафестываль у Паўночнай Амерыцы. У юбілейным 50-м Х'юстанскі фестываль, які прайшоў з 21 да 30 красавіка, узялі ўдзел больш за 800 рэжысёраў, прадусараў і прафесіяналаў у галіне кінаіндустрыі. У конкурснай праграме ўдзельнічала 194 фільмы з 43 краін.

Сярод адкрыццяў WorldFest-Houston такія знакамітыя рэжысёры, як Стывен Спілберг, Джордж Лукас, Дэвід Лінч, Рыдлі Скот, Олівер Стоўн, браты Коэны. Цяпер у гэтым спісе значацца і беларускія імёны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках