27 красавiка 2024, Субота, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На праспекце Незалежнасці маршрутка ўляцела ў аўто дарожнікаў: пацярпелі пяць чалавек

9
На праспекце Незалежнасці маршрутка ўляцела ў аўто дарожнікаў: пацярпелі пяць чалавек
ФОТА: МНС

Сур'ёзная аварыя адбылася 10 траўня, блізу 15.30, на сталічным праспекце Незалежнасці.

Пра гэта tut.by паведамілі чытачы. Інфармацыю пацвердзілі ў МНС.

Са слоў відавочцаў, кіроўца маршрутнай таксоўкі Mercedes-Benz Sprinter ехаў праспектам Незалежнасці з боку МКАД у кірунку цэнтра і ля дома №156 сутыкнуўся з аўтамабілем дарожнікаў.

ФОТА: МНС

- На месца здарэння выязджалі ратавальнікі, але, на шчасце, дапамога ў дэблакаванні не спатрэбілася, - распавялі ў МДУ МНС.

У выніку ДТЗ, папярэдне, пяць чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўленыя ў лякарню.

ФОТА: МНС

Рух у раёне аварыі сур'ёзна абцяжараны. Рэкамендуецца ўдзельнікам дарожнага руху планаваць маршрут з улікам гэтай інфармацыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках