27 красавiка 2024, Субота, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» могуць аддаць Япрынцаву

1
Менскае «Дынама» могуць аддаць Япрынцаву
Уладзімір Япрынцаў

Разборкі двух апальных алігархаў прадаўжаюцца.

Былы камерцыйны дырэктар менскага «Дынама» Сяргей Варкалаў распавёў аб магчымай перадачы клуба ва ўласнасць Уладзіміра Япрынцава, піша «Трибуна».

- Цяпер клуб належыць Юрыю Чыжу, але Уладзімір Япрынцаў не супраць яго забраць.

- Я ўпаўнаважаны казаць, што Япрынцаў пацвярджае свае намеры ў дачыненні да «Дынама». За Уладзімірам Япрынцавым стаяць расейскія бізнэсоўцы, гатовыя пры перадачы актываў «Трайпла» Япрынцаву ўкласці грашовыя сродкі ў клуб.

- У пэўны момант два галоўныя чалавекі клуба патрапілі за краты. Можна казаць, што «Дынама» тады было без кіраўніцтва? Ці Сяргей Чыж спрабаваў нешта рабіць?

- За час адсутнасці Чыжа-старэйшага з Сяргеем пагутарылі толькі раз. Праз тыдзень пасля затрымання Юрыя Аляксандравіча пайшоў да яго сказаць, што ў клуба будуць фінансавыя праблемы. Сказаў, што трэба актывізавацца інфармацыйна і супакоіць людзей. Даць зразумець, што ў нас усё добра. Трэба сустрэцца са спонсарамі, пагаварыць і растлумачыць. Але гэта не павінен рабіць камерцыйны дырэктар. Гэта ўзровень самага высокага кіраўніцтва. У той час ім быў менавіта Сяргей. Ён мяне выслухаў, а потым сказаў: «Не будзе грошай – распусцім «Дынама». Я тады яшчэ не ведаў пра ўсе нюансы, якія адбыліся паміж ягоным бацькам і бацькам Казбека [Япрынцава], і быў вельмі здзіўлены рэакцыі. Вярнуўся да сябе, прыкінуў, што на год грошай стае і больш не ўздымаў тэму.

Ужо потым мне Уладзімір Генадзевіч напісаў са следчага ізалятара і расказаў, што заяву на яго напісаў Чыж. Мы шмат размаўлялі з Япрынцавым аб дынамаўскіх пытаннях і вельмі зблізіліся. Чыж і Япрынцаў - два розныя кіраўнікі. Калі да Чыжа ў кабінет не асоба хацелася хадзіць, бо ўсё было на ўзроўні жорсткага драйву, то да Япрынцава можна было прыходзіць, спрачацца і дыскутаваць. Мне ён больш падабаўся. Ды і сам выклікаў часцей і распытваў пра справы і праблемы. За час супольнай працы мы зблізіліся, - сказаў Япрынцаў.

Раней паведамлялася, што Япрынцаў напісаў ліст Лукашэнку, выказаўшы гатоўнасць стаць кіраўніком менскага «Дынама».

Паводле інфармацыі Tribuna.com, кантрольны пакет акцый «Дынама» належыць кампаніі «Трайпл». У Менгарвыканкама - 35 адсоткаў. Астатнія акцыі размеркаваныя паміж «Ракаўскім броварам», БФСТ «Дынама», «Белавія» і «Белтэлекамам».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках