11 траўня 2024, Субота, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прысвойваюць нават пенсіі беларусаў

87
Улады прысвойваюць нават пенсіі беларусаў
КРЫНІЦА: cartoonbank.ru

Неабходна праверыць усе пазабюджэтныя «фонды» Лукашэнкі.

Пра гэта ў інтэрв'ю Charter97.org заявіў старшыня Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч.

- Нядаўна эканамісты прааналізавалі стан беларускай эканомікі і прыйшлі да высновы, што ўлады пойдуць на чарговае павышэнне пенсійнага ўзросту. Як вы лічыце, ці вытрымаюць гэта беларусы?

- Зразумела, што павышэнне пенсійнага ўзросту наўпрост залежыць ад таго, як будзе працаваць эканоміка. А рэальнасць такая, што людзі працоўнага ўзросту з'язджаюць з краіны, не бачачы магчымасці працаваць тут. Беларускія прадпрыемствы пастаянна скарачаюць працоўныя месцы, інвестары не хочуць прыходзіць у краіны і ўкладваць грошы ў нашу эканоміку. Лукашэнка нядаўна зноў заявіў, што ніякай прыватызацыі і рэформаў не будзе – а значыць, не будзе ў беларускіх прадпрыемстваў нармальнага гаспадара, які змог бы стварыць новыя працоўныя месцы.

Вось і атрымліваецца, што ўсё менш людзей занята ў эканоміцы, усё менш адлічэнняў у пенсійны фонд. Да таго ж дагэтуль не праведзена адэкватная пенсійная рэформа, не прыняты закон аб раўнамерным, накапляльным адлічэнні ўзносаў у пенсійны фонд ад работніка і наймальніка. Таму пажылыя беларусы не абаронены перад выхадам на пенсію.

Што ж тычыцца шанцаў дажыць да новых «планак» пенсійнага ўзросту, то я хачу ўладам сказаць прама: не трэба параўноўваць узрост беларусаў і еўрапейцаў. Стан здароўя ў перадпенсійным узросце ў беларусаў куды горшы, чым у грамадзян ЕЗ.

Як бы ні хваліў урад нашу медыцыну, дастаткова проста прыйсці ў паліклініку і паглядзець, якія там дзікія чэргі, як цяжка на гэтым канвееры простаму чалавеку атрымаць кваліфікаваную дапамогу. Але гэта зусім не віна лекараў: з такімі заробкамі ў медыцыне проста не стае спецыялістаў, ніхто не хоча працаваць за капейкі.

Я прапаную простую ініцыятыву: хай Міністэрства аховы здароўя кожны год дае справаздачу, колькі беларусаў не дажыло да пенсійнага ўзросту ў сувязі з тым, што яго зноў паднялі на паўгода ці яшчэ больш.

Вось калі мы ўбачым гэтыя лічбы – мы зразумеем, што ўлада проста прысвойвае нашы пенсійныя грошы.

І гэта таксама вельмі важнае пытанне: а куды ідуць грошы таго чалавека, хто не дажыў да пенсіі? Чаму ўлады не даюць справаздачу аб гэтым? Куды знікаюць ашчаджанні работніка, які працаваў усё жыццё?

Мы павінны патрабаваць грамадскага кантролю над гэтымі грашыма – хоць бы над той часткай, якая адлічваецца з заробка работніка.

Ужо колькі разоў казалі ўладам: калі ў вас тупа «няма грошай», адным павышэннем пенсійнага ўзросту вы гэтай праблемы не вырашыце.

І калі Лукашэнка з «высокіх трыбун» загадвае міністрам: зрабіце так, каб налета павысілася сярэдняя працягласць жыцця – гэта выклікае толькі смех. Як можна планаваць падаўжэнне жыцця чалавека, калі вы самі не стварылі для гэтага ўмоў? А зыходзячы з таго, якія цяпер умовы жыцця ў Беларусі, якую якасць харчавання можа дазволіць сабе просты грамадзянін – гэтыя заявы наогул гучаць як здзек. Людзі цяпер проста эканомяць «на страўніку»: бяруць не самыя лепшыя, часам нават пратэрмінаваныя, прадукты – толькі б заплаціць танней.

- Вы сказалі, што нельга параўноўваць сярэдні ўзрост еўрапейца і беларуса. Колькі трэба дадаць нашаму чалавеку, зыходзячы з розніцы ў якасці жыцця?

- Калі браць 60-гадовага беларуса, то гэта цяпер эквівалентна прыкладна 68-70-гадоваму еўрапейцу. Атрымліваецца, што беларускі мужчына, які выходзіць на пенсію ў 63 гады, паводле стана здароўя – гэта ўсё роўна што 73-гадовы еўрапеец. Але калі ў Еўропе ў такога чалавека маса магчымасцяў для аднаўлення здароўя, падарожжаў, паўнавартаснай жыцця, то ў Беларусі да 73-гадовага ўзросту дажывае рэдка які мужчына. Бо па міжнароднай статыстыцы, сярэдняя працягласць жыцця ў нашых мужчын – усяго 66 гадоў!

- А нават калі і дажыць да павышанага пенсійнага ўзросту – ці ёсць у беларусаў магчымасць нармальна жыць на такой пенсіі?

- Ды мы нават не ведаем, куды сыходзяць грошы, беларусаў якія працуюць! Добра было б праверыць усе гэтыя пазабюджэтныя «фонды», якія існуюць у краіне. Мы дакладна не ведаем, колькі іх, кім і для чаго яны створана. Адно можна сказаць дакладна: грошы, якія ідуць туды – ідуць не для людзей і не на людзей. Проста камусьці ўздумалася ляпіць новыя фантаны або будаваць новыя палацы.

Праз год, можа нават раней, востра паўстане пытанне аб тым, што людзі ўжо не могуць столькі працаваць, як раней: пагоршылася якасць жыцця, стала больш хвароб у працоўным узросце. Адлічэнняў у пенсійны фонд можа стаць яшчэ менш.

Ды што там пенсіянеры – нават людзі працаздольнага ўзросту не могуць выжываць на гэтыя заробкі. У рэгіёнах кваліфікаваным работнікам прапануюць 150-200 рублёў!

Нядаўна ў Слоніме актывісту прафсаюза РЭП, майстру 6-га разраду прапанавалі 180 рублёў заробку ў месяц. Як на гэтую суму выжываць пакуль яшчэ здароваму мужчыну?!

Беларусь ужо страціла згубіла час, неабходны на правядзенне нармальнай пенсійнай рэформы. Пры гэтым Лукашэнка ківае на Еўропу: маўляў, там у некаторых краінах трэба 30 гадоў прапрацаваць для атрымання пенсіі. Не трэба падманваць людзей: там зусім іншыя стандарты сацыяльнай жыцця, зусім іншыя магчымасці. А ў нас дзяржава робіць выгляд, што жыве сама па сабе, не разумеючы, што робіцца ў жыцці простага чалавека.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках