27 красавiка 2024, Субота, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь знізіла экспартныя падаткі на нафту і нафтапрадукты

1
Беларусь знізіла экспартныя падаткі на нафту і нафтапрадукты
Скрыншот: REARTEK.COM

Стаўка экспартнага падатку на сырую нафту зніжаная да $84 за 1 тону.

Беларусь з 1 траўня знізіла экспартныя падаткі на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), паведаміла interfax.by прэс-служба ўрада.

Адпаведная пастанова змяшчаецца ў дакуменце саўміна ад 29 красавіка 2017 года N313.

Стаўка экспартнага падатку на сырую нафту зніжаная з $88,9 да $84 за 1 тону. Падатак на прамагонны бензін зніжаны з $48,8 да $46,2 за 1 тону, на таварны бензін - з $26,6 да $25,2 за 1 тону.

Падатак на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $25,2 за 1 тону (быў $26,6). Такі ж падатак устаноўлены ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых аліваў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных падаткаў у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 красавіка. Тады яны таксама былі зніжаныя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках