5 траўня 2024, Нядзеля, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«КДБ перайшоў мяжу, народныя пратэсты могуць стаць некіраванымі»

22
«КДБ перайшоў мяжу, народныя пратэсты могуць стаць некіраванымі»
ФОТА: DW.DE

Абураным беларусам хутка не будзе чаго страчваць.

Пра гэта напісаў у «Фэйсбуку» паплечнік Мікалая Статкевіча ў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), паліттэхнолаг Сяргей Марцалеў, каментуючы заяву палітыка аб катаваннях Сяргея Кунцэвіча токам у СІЗА КДБ.

«КДБ перайшоў мяжу.

Тую чырвоную лінію, якую нам малявалі ў «амерыканцы». Майго паплечніка, Сяргея, катавалі ў турме электратокам.

Гэтыя спадары забыліся, што гвалт спараджае гвалт. Я бачыў настрой збітых на Дзень Волі. Пратэст можа стаць і некіруемым, калі страчваць ужо не будзе чаго», - напісаў Сяргей Марцалеў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках