5 траўня 2024, Нядзеля, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітыка ўладаў змушае беларусаў хапацца за сэрца

17
Палітыка ўладаў змушае беларусаў хапацца за сэрца

Беларусь стала адным з лідараў у рэйтынгу сардэчнасасудзістых захворванняў.

Беларусь апынулася на шостым месцы па смяротнасці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў у свеце, піша выданне fraza.ua.

У першую дзясятку паводле смяротнасці ад захворванняў сэрца і сістэмы кровазвароту трапілі выключна рэспублікі былога СССР.

На першым месцы ў гэтым сумным рэйтынгу — Туркменістан. Далей размешчаны Украіна, Узбекістан, Казахстан і Кыргызстан. Беларусь — шостая, Расея — дзявятая паводле звестак СААЗ.

У еўрапейскіх краінах працэнт смяротнасці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў у сярэднім удвая ніжэйшы, чым ва Украіне ці Беларусі.

Нядаўна міжнародны калектыў медыкаў (2,3 тысячы экспэртаў з 133 краін) разлічыў, што прыкладна траціна ўсіх смерцяў у свеце адбываецца праз сардэчна-сасудзістых захворванняў. У лік краін з найбольшай смяротнасцю ад сердэчносасудзістых захворванняў уваходзяць дзяржавы Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Блізкага Усходу, Паўднёвай Амерыкі, Чорнай Афрыкі і Акіяніі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках