5 траўня 2024, Нядзеля, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мой дзед памёр, а чыноўнік даў адпіску»

40
«Мой дзед памёр, а чыноўнік даў адпіску»
АНАТОЛЬ МЫШКЕВІЧ
ФОТА: SVABODA.ORG

Анатоль Мышкевіч стаў ахвярай чыноўніцкай анархіі.

Лекар 4-й гарадзенскай лякарні, які адмовіўся прыняць дзеда Анатоля Мышкевіча, накіраваны на пераатэстацыю.

Гэта вынікае з ліста, які атрымаў жыхар Горадні Анатоль Мышкевіч. Ягонага дзеда не прынялі ў двух шпіталях праз адсутнасць гарадзенскай прапіскі. У выніку 88-гадовы стары памёр, паведамляе «Радые Свабода».

Смерць дзеда Анатоля Мышкевіча, якога ён вазіў у лякарню на «хуткай дапамозе», а там яго адмаўляліся прымаць на падставе таго, што дзед быў зарэгістраваны ў Менскай вобласці, у Горадні набыла пэўны рэзананс.

Анатоль Мышкевіч пасля смерці дзеда выйшаў да аблвыканкама з плакатам «Не трэба вайны, каб нішчыць беларускі народ! Для гэтага існуе беларуская медыцына», за што пазней быў асуджаны на 30 базавых адзінак (690 рублёў). Тады ён напісаў скаргу начальніку ўправы аховы здароўя і старшыні Гарадзенскага аблвыканкама.

Сёння Мышкевіч атрымаў адказ ад начальніка ўправы аховы здароўя:

«У чацвёртай лякарні дзяжурны лекар-тэрапеўт прыёмнага аддзялення не выканаў сваіх службовых абавязкаў, а менавіта, не правёў абавязковы агляд пацыента. За гэта лекар прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці і накіраваны на пазачарговую пераатэстацыю на прадмет адпаведнасці займанай ім пасадзе».

Мужчына ўважае такі адказ за адпіску:

«Гэта проста адпіска. Я ж вазіў дзеда яшчэ і ў абласную лякарню, яго там не хацелі прымаць, казалі, каб вёз яго назад у 4-ю лякарню або дадому, або каб станавіўся на чаргу ў хоспіс. Паўгадзіны давялося іх тады прасіць, каб яны прынялі і дапамаглі дзеду. Яны проста здзекаваліся з мяне і не жадалі глядзець дзеда. І пра гэта начальнік управы нічога не піша, ніхто ніякіх захадаў у дачыненні да гэтых людзей не зрабіў. Я пра гэта ўсе напісаў у сваёй скарзе. А яны знайшлі аднаго крайняга і далі мне адпіску. Такія рэчы нельга пакідаць беспакаранымі. Калі ў нас ужо па «хуткай» адмаўляюцца прымаць людзей, то, значыць, нешта не тое ў дзяржаве і чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя павінны сысці ў адстаўку, а не проста даваць адпіскі».

Гарадзенцы праз «Фэйсбук» адгукнуліся на бяду Мышкевіча і сабралі грошы на штраф.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках