5 траўня 2024, Нядзеля, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым вызначыўся аршанскі пратэжэ Лукашэнкі?

17
Чым вызначыўся аршанскі пратэжэ Лукашэнкі?
ФОТА: BELTA.BY

Леанід Пянькоўскі давёў да ручкі Бешанковічы і пайшоў на павышэнне ў Воршу.

Да таго, як Леанід Пянькоўскі 12 траўня быў прызначаны старшынём Аршанскага райвыканкама, ён 9 гадоў кіраваў Бешанковіцкім раёнам. Раён вядомы тым, што яго насельніцтва прыкметна скарачаецца, бюджэт напалову датуецца, піша belaruspartisan.org.

«Мы ўжо прывыклі да таго, што беларускія чыноўнікі вельмі не медыйныя асобы - яны даюць мала інтэрв'ю (уся ўвага СМІ накіроўваецца на Лукашэнку, а ягоныя падначаленыя выглядаюць статыстамі ў гэтых перадачах), яны не прысутнічаюць у сацыяльных сетках і рэдка даюць інтэрв'ю незалежным рэдакцыям. Але новы старшыня Аршанскага выканкама нават у гэтым плане абышоў сваіх калегаў: ва ўсёй інтэрнэт-прасторы няма нават поўнай біяграфіі Леаніда Пянькоўскага», - пісаў пра яго сайт orsha.eu

Раённая Бешанковіцкая газета на сваім сайце паведамляла пра прыёмы свайго старшыні выканкама і анансавала «гарачыя лініі», і ўсяго некалькі артыкулаў сведчаць пра тое, што яго ўзнагародзілі званнямі «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі РБ» і «Чалавек года Віцебшчыны». Пры гэтым, Пянькоўскаму было даручана выступіць з прамовай на 5-м Усебеларускім народным сходзе, дзе ён распавядаў пра поспехі Бешанковіцкага раёна.

15 траўня кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта прадставіла новага кіраўніка Аршаншчыны - рэгіёну, які стаў новым пражэктам Лукашэнкі.

«Леанід Пянькоўскі доўгі час узначальваў Бешанковіцкі раён. Гэты раён у ліку лідараў у Віцебскай вобласці», - сказала Наталля Качанава.

Словы Качанавай выклікаюць пытанні, бо ў свежым рэйтынгу заробкаў, напрыклад, Бешанковіцкі раён апынуўся на другім месцы знізу.

У сакавіку гэтага года ў раёне сярод іншых былі наступныя вакансіі: электрыка з заробкам 250 рублёў, метадыстаў у цэнтры культуры з заробкам 240, прадаўцоў з заробкам 350.

Бюджэт раёна напалову датуецца. Агульная сума даходаў мясцовага бюджэту на 2017 год прагназуецца ў аб'ёме 10,1 млн руб. А з улікам бязвыплатных паступленняў з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў даходы складуць 20,2 млн рублёў, пісала мясцовая газета «Зара».

Насельніцтва раёна прыкметна скарачаецца. Лічбы такія: паводле вынікаў перапісу 1999 года ў Бешанковіцкім раёне пражывала 23 674 чалавекі, па перапісу 2009-га - ужо 18 516 чалавек. А на пачатак мінулага года - усяго 15 914 чалавек.

Паводле афіцыйных звестак з 2010 да 2015 гг было закрыта 6 устаноў адукацыі, яшчэ 10 - рэарганізавана. Мабыць, гаворка ідзе ў асноўным пра школы.

Мясцовае выданне пісала пра тое, што Пянькоўскі мала цікавіўся спортам і культурай, гэтыя сферы мала фінансаваліся пры ім. Так, помнікі культуры ў Бешанковіцкім раёне сёння ў дрэнным стане, а некаторыя за час Пянькоўскага былі знішчаныя. За Пянькоўскім у раёне з'явіўся свой сацыяльны даўгабуд - басейн, які пачаў будавацца ў 2013 годзе і ўжо праз год будаўніцтва спынілася.

Затое на прэзідэнцкіх выбараў 2015 года раён прадэманстраваў фантастычны прыход, мясцовая вертыкаль папрацавала. Прыход у Бешанковіцкім раёне склаў 99,2%. Нібыта тут не прагаласавала ўсяго 99 выбаршчыкаў.

Прызначаючы Пянькоўскага на пасаду старшыні Аршанскага райвыканкама, Лукашэнка даручыў яму навесці «жалезны парадак» і найбліжэйшым часам падняць раён «з руін і попелу», а заадно «падняць дух народа» спартовымі мерапрыемствамі.

Нагадаем, сёння стала вядома аб тым, што Леанідам Пянькоўскім ужо ў якасці старшыні Аршанскага райвыканкама зацікавіліся сілавікі. Дакладней, стала вядома аб тым, што яны зрабілі гэта без санкцыі Лукашэнкі, што абурыла дыктатара.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках