5 траўня 2024, Нядзеля, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамы Zara і Bershka абяцаюць адкрыць у Менску ў жніўні

7
Крамы Zara і Bershka абяцаюць адкрыць у Менску ў жніўні

Крамы вядомага брэнда з'явяцца ў гандлёвым цэнтры Dana Mall.

Крамы кампаніі Inditex (Zara, Bershka, Pull & Bear, Stradivarius, Oysho, Zara Home, Massimo Dutti) адкрыюцца ў Менску ў жніўні гэтага года, паведамляецца на сайце inditexcareers.com.

Як анансуецца, крамы вядомага брэнда з'явяцца ў гандлёвым цэнтры Dana Mall. Адзначым, што ўжо не першы раз паведамляецца аб іх адкрыцці ў Менску.

На сайце inditexcareers.com значыцца 6 вакансій для менскіх крам Bershka, Massimo Dutti і Zara.

«Мы шукаем самых адданых сваёй справе прафесіяналаў, якія любяць моду і гатовыя справіцца з кожнай задачай, працуючы ў дынамічным бізнэсе; хто гатовы падзяліць нашае бачанне на абслугоўванне кліентаў, даючы найлепшыя магчымасці нашым пакупнікам, задавальняючы іх патрэбы», - гаворыцца на сайце inditexcareers.com.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках