5 траўня 2024, Нядзеля, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім аэрапорце затрымалі грамадзяніна Арменіі

У менскім аэрапорце затрымалі грамадзяніна Арменіі

Мужчыну адшуквалі органы ўнутраных спраў Расеі.

Грамадзяніна Арменіі, які знаходзіцца ў вышуку, затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Памежнікі выявілі грамадзяніна падчас рэгістрацыі рэйса Менск-Кіеў 20 траўня. Пасля разбору высветлілася, што 35-гадовы мужчына знаходзіцца ў вышуку ў СНД органамі ўнутраных спраў Расеі за злачынства, прадугледжанае ч.1 ст.226 КК Расейскай Федэрацыі (крадзеж альбо вымаганне агнястрэльнай зброі, дэталяў да яе, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў або выбуховых прылад).

Грамадзянін Арменіі перададзены супрацоўнікам менскага аддзела ўнутраных спраў на паветраным транспарце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках