27 красавiка 2024, Субота, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fitch: У 2017 годзе росту банкаўскага крэдытавання ў Беларусі не будзе

Fitch: У 2017 годзе росту банкаўскага крэдытавання ў Беларусі не будзе

Паўплывае скарачэнне эканомікі і пагаршэнне якасці актываў банка.

Рэйтынгавае агенцтва Fitch не чакае росту банкаўскага крэдытавання ў Беларусі ў 2017 годзе. Паводле ацэнкі экспэртаў яно застанецца на ўзроўні мінулага года. На аб'ёмы крэдытавання будзе ўплываць скарачэнне нацыянальнай эканомікі, пагаршэнне якасці актываў банкаў. Раней новае крэдытаванне ў банкаўскім сектары знізілася на 4,6% у 2015 г i на 7,9% ў 2016 г, піша belmarket.by.

Дырэктыўнае і субсідаванае крэдытаванне прыярытэтных сектараў эканомікі скарачаецца.

Карпаратыўнае крэдытаванне застанецца абмежаваным з прычыны агулам высокага ўзроўню запазычанасці ў пазычальнікаў. У той жа час урад заклапочаны расчысткай балансаў дзяржбанкаў для падтрымкі іх капіталу і прыбытковасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках