26 красавiка 2024, Пятніца, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Re1ikt прэзэнтуе на біс новы альбом «Kufar»

Re1ikt прэзэнтуе на біс новы альбом «Kufar»

Беларускі фольк-рок гурт зноўку выканае кампазіцыі з новага альбома ў мінскім ТNT Rock Club 28 траўня.

Пра гэта паведамляе «Новы час».

«Перад тым як грунтоўна засесці за новы матэрыял, працягваем традыцыю граць праграму на біс - не так шмат падстаў існуе, каб выканаць цалкам альбом. Шмат якія з трэкаў даволі складана выканаць жыўцом, таму для нас гэта добры выклік. А для нашых слухачоў добрая магчымасць паслухаць песні, якія мы вельмі рэдка граем на канцэртах», - кажа лідар гурта Re1ikt бубнач Аляксандр Дземідзенка.

Альбом «Kufar» запісваўся ў Польшчы паралельна з найлепшым беларускім рок-альбомам 2015 года «Лекавыя травы» (Experty.by і Rock Profi) і атрымаўся такім жа лірычным і атмасфэрным. У яго ўвайшлі і шмат якія бонус-трэкі «незвычайнага» Re1ikt, які заўсёды эксперыментуе (напрыклад, стадыённы гіт «Razam» - гімн футбольнага клуба «Крумкачы», а таксама джаз-рокавы дуэт «Tolki shieh» з саксафаністам Krabmabambula Паўлам Аракелянам на словы Янкі Купалы).

Сродкі на выданне альбома, а таксама на здымкі кліпа на песню «Drobnieńki doždžyk» гурт сабраў у выніку паспяховай краўдфандынгавай кампаніі на платформе «Талака».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках