19 траўня 2024, Нядзеля, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі школ пяройдуць на графік «пад Колю»

9
Стала вядома, колькі школ пяройдуць на графік «пад Колю»

Міністр-камуніст Карпенка назваў афіцыйныя лічбы.

Лукашэнку сёння была пададзена інфармацыя, згодна з якой 82,5% устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з 1 верасня 2017 года будуць пачынаць навучальныя заняткі з 9 раніцы. З 8.30 раніцы вучоба будзе пачынацца ў 17,2% школ і толькі ў 0,3% устаноў - з 8 раніцы, паведамляе БелТА.

«Мы прасачылі. Так, сапраўды, ёсць аб'ектыўна школы, якія могуць пачынаць навучальныя заняткі з 9 раніцы. Гэта, як правіла, сельскія школы і ўстановы адукацыі, якія працуюць у адну змену», - далажыў дыктатару міністр адукацыі Ігар Карпенка. З ягоных слоў, цяжкасці ўзнікаюць у школ, дзе навучальны працэс арганізаваны ў дзве змены, але адпаведныя пытанні вырашаюцца ў тым ліку за кошт некаторага скарачэння часу пераменаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках