21 траўня 2024, aўторак, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія настаўнікі знайшлі спосаб абысці загад аб пачатку заняткаў а 9:00

55
Менскія настаўнікі знайшлі спосаб абысці загад аб пачатку заняткаў а 9:00

Абсалютная большасць бацькоў катэгарычна не згодная з пераносам пачатку заняткаў.

Сталічныя школы знайшлі спосаб абыйсці загад аб пачатку заняткаў а 9:00. Як стала вядома nn.by, заняткі ў наступным навучальным годзе афіцыйна будуць пачынацца з 9:00, але з 8:00 або 8:15 у раскладзе будуць стаяць факультатывы.

Як вядома, праграмы і колькасць вучэбных гадзін на іх вывучэнне цяпер такія, што без факультатываў глыбокае засваенне ведаў у асноўных прадметах немагчымае. Акрамя таго, сістэма аплаты працы педагогаў такая, што факультатывы неабходныя, каб заробак быў вышэйшым. Фармальна наведванне факультатываў неабавязковае, але фактычна ў большасці гарадскіх устаноў адукацыі гэта звычайныя заняткі.

Як распавялі журналістам у дзвюх менскіх і дзвюх берасцейскіх школах, апытанне бацькоў паказаў, што абсалютная большасць іх, ад 80 да 95% у залежнасці ад установы, катэгарычна не згодная з пераносам пачатку заняткаў на 09:00 хаця б з той прычыны, што працоўны дзень у бацькоў пачынаецца раней.

Негатыўна паставіліся да новаўвядзення і апытаныя намі педагогі: на іх думку, гэта прыклад валюнтарызму некампетэнтных людзей. Варыянт з ранішнімі факультатывамі робіць магчымым, каб і ваўкі былі сыты, і авечкі цэлыя.

Мінадукацыі ўжо адрапартавала, што 82% школ будуць пачынаць заняткі з 1 верасня а 9:00, а з 8:30 будуць працаваць толькі тыя ўстановы, дзе дзеці вучацца ў дзве змены.

Аднак «крайнімі» ў гэтай сітуацыі застануцца толькі дзеці, якія будуць праводзіць у школе яшчэ больш часу. Сумарная нагрузка на школьнікаў узрасце, а вяртацца яны дадому будуць яшчэ пазней.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках