20 траўня 2024, панядзелак, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эстонія высылае расейскіх дыпламатаў

7
Эстонія высылае расейскіх дыпламатаў
ФОТА: JEVGENI KAPOV

Расейскаму генконсулу і консулу ў Нарве ўручылі ноту, яны пакінуць Эстонію.

Паводле звестак delfi.ee, генконсулу РФ у Нарве Дзмітрыю Казяннову і консулу Андрэю Сургаеву ўручылі ноту. Цяпер яны павінны пакінуць Эстонію. Інфармацыю пацвердзілі дзве крыніцы, а таксама МЗС ЭР.

Журналісты таксама звярнуліся ў Пасольства Расеі ў Эстоніі. Пакуль дыппрадстаўніцтва ніяк не пракаментавала гэтую інфармацыю.

Са слоў прэс-сакратаркі Міністэрства замежных спраў Эстоніі Сандры Камілавай, МЗС пацвярджае гэтую інфармацыю, але не каментуе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках