20 траўня 2024, панядзелак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадка на выходныя: Ці знойдзеце вы скарбы?

22
Загадка на выходныя: Ці знойдзеце вы скарбы?

Праверце: ці знойдзеце вы скарбы, калі падгорнецца такая магчымасць?

Па пятніцах tut.by публікуюць лагічныя задачы, каб вы паварушылі глуздамі ў выходныя. Праверце: ці знойдзеце вы скарбы, калі надарыцца такая магчымасць?

Вы доўга падарожнічалі, прайшлі праз мноства прыгод і дабраліся да падзямелля са скарбамі. Перад вамі - чацвёра дзвярэй. У вас ёсць адна спроба, каб адкрыць адны з іх. Калі вы памыліцеся, іншага шанцу ўжо не будзе.

Перад дзвярыма стаяць два ахоўнікі. Абодва ведаюць, дзе схаваныя скарбы, але не любяць размаўляць. Вы можаце задаць ім адно пытанне, адказам на які будзе «так» або «не».

Адзін з іх кіўне галавой, калі будзе думаць, што ведае адказ на пытанне, і мяркуе, што адказам будзе «так». Ва ўсіх іншых выпадках ён застанецца нерухомым.

Другі ахоўнік пахітае галавой з боку ў бок, калі будзе думаць, што ведае адказ на пытанне, і мяркуе, што адказам будзе «не». Ва ўсіх іншых выпадках ён застанецца нерухомым.

Ахоўнікі зусім лагічныя і ніколі не хлусяць. Што вы спытаеце, каб беспамылкова знайсці дзверы са скарбамі?

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках