10 траўня 2024, Пятніца, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп падтрымае санкцыі супраць Расеі

1
Трамп падтрымае санкцыі супраць Расеі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымае існыя санкцыі ў дачыненні да РФ.

Гэры Кон, эканамічны дарадца Трампа, падзяліўся пазіцыяй прэзідэнта ў дачыненні да санкцый супраць Расеі пасля таго, як «Вялікая сямёрка» правяла першую сустрэчу на Сіцыліі 26 траўня, паведамляе EU Observer.

«Мы не збіраемся палягчаць нашы санкцыі ў дачыненні да Расеі. Не выключана, што мы нават іх ўзмоцнім», - сказаў Кон.

«Прэзідэнт хоча захаваць санкцыі, і я думаю, што прэзідэнт выразна даў зразумець, якім чынам расейцы могуць дамагчыся іх скасавання», - дадаў ён, маючы на ўвазе пагадненне аб спыненні агню, якое звязвае скасаванне санкцый з сыходам Расеі з усходняй Украіны.

Раней Кон заяўляў, што ў прэзідэнта «пакуль яшчэ няма пазіцыі ў гэтым пытанні», але цяпер кажа, што гэта заява была памылковай.

«Я павінен быў выказацца выразней», - сказаў ён.

Кіраўнік еўрапейскай рады, Дональд Туск, таксама сказаў у пятніцу ў Італіі, што ён чакае, што ЗША будуць выконваць санкцыі, хоць у яго і Трампа былі розныя меркаванні што да расейскага лідара Уладзіміра Пуціна.

«У мяне склалася ўражанне, што калі гаворка ідзе пра канфлікт ва Украіне, мы больш-менш знаходзімся на той жа пазіцыі, што і прэзідэнт Трамп. Вядома, я менш аптымістычны, калі гаворка ідзе пра планы і намеры прэзідэнта Пуціна, чым Трамп. Тут я менш сентыментальны», - сказаў Туск.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках