4 траўня 2024, Субота, 23:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч застаўся задаволены фізічнай формай сваіх падначаленых

26
Шуневіч застаўся задаволены фізічнай формай сваіх падначаленых
ФОТА: BELGAZETA.BY

Нарматывы фізпадрыхтоўкі міліцыянтаў будуць перагледжаныя.

Нарматывы фізічнай падрыхтоўкі і ацэнкі вынікаў працы «вартавых парадку» будуць перагледжаныя, заявіў міністр унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч 27 траўня на адкрыцці гадавога спартыўнага свята, паведамляе прэс-служба МУС.

Кіраўнік установы, падкрэсліўшы важнасць належнага ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі праваахоўнікаў як абавязковай умовы якаснага выканання службовых задачаў, нагадаў, што 2017 год аб'яўлены ў МУС Годам прафесійнай падрыхтоўкі.

«Прыклады з службовай дзейнасці кажуць пра тое, што нам ёсць над чым працаваць. У першую чаргу сёлета будзем звяртаць увагу на фізічную і маральна-псіхалагічную гатоўнасць супрацоўнікаў да выканання сваіх абавязкаў. Для гэтага прадугледжаны цэлы комплекс мераў», – сказаў міністр.

Шуневіч растлумачыў, што патрабуецца новы погляд на сістэму МУС з пункту гледжання яе здольнасці адказваць на ўсе выклікі і пагрозы цяперашняга часу. Перагляду чакаюць некаторыя нарматывы фізічнай падрыхтоўкі і ацэнкі вынікаў працы вартавых парадку, а таксама пытанне належнай стымуляцыі за поспехі ў службе.

Міністр МУС таксама распавёў, што для падтрымання добрай фізічнай формы асабіста ён выкарыстоўвае любы зручны момант: ездзіць на ровары, займаецца рукапашным боем, любіць гульнявыя віды спорту, напрыклад баскетбол.

Нагадаем, што ўчора на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Менску шасцёра супрацоўнікаў міліцыі брутальна затрымлівалі маладога чалавека. Інцыдэнт са збіццём пры затрыманні прывабіў увагу і выклікаў шырокі рэзананс у сацсетках і СМІ. Прэс-служба МУС заявіла, што затрыманы сам напаў на міліцыянтаў і, нягледзячы на іх колькасную перавагу, зламаў аднаму з іх нос.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках