26 красавiка 2024, Пятніца, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Варшавы адбудзецца імша па-беларуску

У цэнтры Варшавы адбудзецца імша па-беларуску
ФОТА: WIKIPEDIA

Служба на беларускай мове пачнецца сёння а 18-й.

Пра гэта Charter97.org паведамілі арганізатары набажэнствы на беларускай мове ў Варшаве.

«28 траўня – чацвёртая нядзеля месяца, таму, як склалася апошнім часам, а 18-й у капліцы Res Sacra Miser (Krakowskie Przedmieście 62, побач з касцёлам Святой Ганны) адбудзецца святая Імша на беларускай мове. Літургію адслужыць айцей Марэк Дэц, намеснік дырэктара Caritas Polska.

Падчас літургіі, як і ў мінулы месяц, будзе збірацца ахвяра на патрэбы капліцы, у якой адбываюцца нашы службы. Дзякуем усім тым, хто ахвяраваў сродкі падчас мінулай літургіі», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках