27 красавiка 2024, Субота, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля саміту G7 Мэркель заклікала еўрапейцаў не спадзявацца на іншых

3
Пасля саміту G7 Мэркель заклікала еўрапейцаў не спадзявацца на іншых

Канцлерка Нямеччыны заклікала еўрапейцаў аб'ядноўвацца на фоне неадназначных вынікаў саміту G7.

Еўропа больш не можа спадзявацца толькі на хаўруснікаў, заявіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель на наступны дзень пасля сустрэчы лідараў краінаў «Вялікай сямёркі». Пра гэта паведамляе Reuters.

Як адзначаецца, Мэркель не згадала імя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, аднак і ягоныя дзеянні на саміце таксама мела на ўвазе.

«Я адчула гэта апошнімі днямі. І таму магу сказаць, што мы, еўрапейцы, павінны ўзяць наш лёс у свае рукі, вядома, застаючыся ў сяброўскіх стасунках з ЗША, у сяброўстве і як добрыя суседзі з Вялікабрытаніяй і іншымі краінамі. Нават з Расеяй», - сказала Мэркель.

Аднак яна дадала, што еўрапейцы «павінны змагацца за сваю будучыню самастойна».

Як паведамлялася сёння раней, шэсць краін-чальцоў G7 пацвердзілі сваю гатоўнасць выконваць умовы Парыжскага пагаднення аб клімаце, акрамя прэзідэнта ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках