10 траўня 2024, Пятніца, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Мянчук выгульвае ў парку варону

11
Фотафакт: Мянчук выгульвае ў парку варону

Жыхар сталіцы прыцягнуў увагу сваім незвычайным гадаванцам.

Учора менскі краязнаўца Вадзім Зелянкоў размясціў у сябе на старонцы ў фэйсбуку цікавую фатаграфію - мянчук выгульвае ў парку варону. Прыгледзьцеся: за дрэвам віднеецца белая клетка, піша citydog.by.

- Зрабіў гэта фота 7 траўня. Але месца не выдам: навошта невядомаму мужчыну і ягонай вароне гледачы?

Як кажуць спецыялісты, варона моцна прывязваецца да чалавека, асабліва калі птушка трапіла да яго птушанём-падлеткам. Але абаронцы жывёл і арнітолагі просяць: калі вы ўбачылі птушаня, якое выпала з гнязда, не чапайце яго (і тым больш не забірайце сабе), інакш яго маці проста не падляціць да яго і птушаня загіне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках