27 красавiка 2024, Субота, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-генпракурор Беларусі: Пенсійны ўзрост трэба падвышаць да 80 гадоў

163
Экс-генпракурор Беларусі: Пенсійны ўзрост трэба падвышаць да 80 гадоў
РЫГОР ВАСІЛЕВІЧ
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Рыгор Васілевіч заявіў, што «на пенсію не спяшаецца».

«Я працую ў сваё задавальненне і не атрымліваю гэтую дапамогу, - кажа экс-генпракурор і былы чалец Канстытуцыйнага суда. Цяпер Васілевіч працуе загадчыкам кафедры канстытуцыйнага права на юрфаку БДУ. - Тут сістэма простая: калі працуеш - табе пенсію не плацяць. Не працуеш - атрымліваеш грошы.

Кожны робіць свой выбар. Мне мая праца падабаецца. Я ўвогуле мяркую, што трэба гадоў да 80 падвышаць пенсійны ўзрост і хай народ прыносіць карысць дзяржаве. Іншы раз слухаеш моладзь, яны кажуць: эх, хутчэй бы на пенсію. А я на пенсію не спяшаюся», піша belaruspartisan.org.

Характэрна, што яшчэ адзін экс-генпракурор Алег Бажэлка таксама не значыцца сярод афіцыйных пенсіянераў. Інфармацыі аб ягоным афіцыйным працаўладкаванні нідзе не было, хоць ён і быў вызвалены ад пасады генеральнага пракурора «ў сувязі з пераходам на іншую працу». Ва ўправе сацыяльнай абароны Кастрычніцкага раёна, да якога належыць былы пракурор, кажуць, што пенсіянера Алега Бажэлкі ў іх няма. Не выключана, што Бажэлка праходзіць «у асобных спісах» і ўсё ж атрымлівае пенсію як былы генпракурор, але ў Генпракуратуры аддаюць перавагу на гэтую тэму не распаўсюджвацца.

У пачатку наступнага года ў былога генпракурора, а цяпер - старшыні Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча сканчаецца тэрмін прызначэння - ён кіруе Канстытуцыйным судом ужо амаль 10 гадоў. Магчыма, гэты тэрмін будзе для Міклашэвіча апошнім. Пойдзе на пенсію Міклашэвіч ці знойдзе новую працу - пакуль невядома.

Амаль дзесяць гадоў таму генеральны пракурор Беларусі (травень 1995 - снежань 1996 г) Васіль Капітан спрабаваў высветліць, чаму яму істотна зрэзалі пенсію. На той момант былому генпракурору належыла пенсія ў суме блізу 70 адсодкаў ад заробку дзейнага генпракурора. І спачатку Капітану плацілі ўсё так, як мае быць. А затым ён стаў атрымліваць прыкладна такую ж пенсію, як і да нядаўняга часу Станіслаў Шушкевіч - некалькі даляраў. Капітан напісаў ліст на імя А.Лукашэнкі з просьбай урэгуляваць сітуацыю. Пасля гэтага ўсё стала на свае месцы.

Дарэчы, апошнія гады Васіль Капітан жыве не ў Беларусі. Так што не выключана, што сёння ён ужо атрымлівае расейскую пенсію. У Генпракуратуры нам не пацвердзілі, але і не зняпраўдзілі гэты факт.

«Гэта занадта асабістая інфармацыя», - кажуць там і ласкава адмаўляюцца ад каментароў.

Напісаць каментар 163

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках