27 красавiка 2024, Субота, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч зладзіў творчы вечар на Лідчыне

1
Зміцер Вайцюшкевіч зладзіў творчы вечар на Лідчыне
ФОТА: FACEBOOK.COM

Музыка выканаў шэраг песень на словы беларускіх паэтаў з розных этапаў сваёй творчасці.

Беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч зладзіў творчую сустрэчу ў Лідскім раёне. Імпрэза праходзіла ў аграсядзібе «Гасціна», размешчанай недалёка ад горада Бярозаўка, дзе нарадзіўся і жыў артыст. Таму мерапрыемства і называлася «Я нарадзіўся тут», паведамляе «Радыё Рацыя».

Акрамя сяброў і знаёмых Змітра Вайцюшкевіча з роднай яму Лідчыны і Наваградчыны на вечарыну прыйшлі таксама прыхільнікі ягонай творчасці з Менска і іншых куткоў Беларусі. Музыка выканаў перад публікай шэраг песень на словы беларускіх паэтаў з розных этапаў сваёй творчасці.

- Шчыра, я рады. Такія сустрэчы - гэта спосаб камунікацыі людзей. Яны даюць больш момантаў для разважанні, для канцэнтрацыі на сваіх пытаннях. Можна нават пару выпусціць. Гэта я думаю вельмі важна ў сённяшніх складаных абставінах - крызісных, эканамічных, палітычных і нават псіхалагічных. Гэта важна, - сказаў Зміцер Вайцюшкевіч.

Нагадаем, супрацоўнікі Лідскага аддзела міліцыі напярэдадні канцэрта спрабавалі перашкодзіць ягонаму правядзенню. Выклікалі да сябе гаспадара сядзібы, дзе рыхтавалася імпрэза. Рэкамендавалі адмовіцца ад арганізацыі. Але, нягледзячы ні на што, творчая сустрэча Вайцюшкевіча ў Лідскім раёне адбылася. Праўда, пад наглядам міліцыянтаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках